Государственное учреждение образования "Велятичская средняя школа Борисовского района"
телефон: 79 22 62
email: velyatichischool@rooborisov.by
222124, Борисовский район, аг. Велятичи, ул. 1 Мая, 46-А

О нас

Аб рэжыме работы Дзяржаўнай

установы адукацыі “Вяляціцкая

сярэдняя  школа Барысаўскага раёна”

у 2024/2025 навучальным годзе

 

 

1. Арганізаваны вучэбныя заняткі ў 2024/2025 навучальным годзе ў адну змену. Пачатак заняткаў для навучэнцаў 2-11 класаў у 9.00, працяг урока – 45 хвілін. Пачатак заняткаў для навучэнцаў 1-га класа ў 9.00, працяг урока – 35 хвілін.

2. Ажыццяўляецца адукацыйны працэс у рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня – для навучэнцаў 1 -11 класаў.

3. Зацверджаны расклад званкоў урокаў:

3.1. для навучэнцаў 2-11 класаў:

№ урока

Пачатак

Заканчэнне

Перапынак

1

9.00

9.45

10 мін.

2

09.55

10.40

15 мін.

3

10.55

11.40

15 мін.

4

11.55

12.40

15 мін.

5

12.55

13.40

15 мін.

6

13.55

14.40

20 мін.

7

15.00

15.45

20 мін.

3.2. для навучэнцаў 1-га класа:

№ урока

Пачатак

Заканчэнне

Перапынак

1

9.00

9.35

20 мін.

2

9.55

10.30

20 мін.

3

10.50

11.25

20 мін.

4

11.45

12.20

20 мін.

4. Устаноўлены за 2 хвіліны да пачатку кожнага ўрока папярэдні званок. Пасля папярэдняга званка настаўнікі і навучэнцы рыхтуюцца да ўрока ў вучэбным кабінеце.

5. Кожны тыдзень, па панядзелках, праводзяцца інфармацыйныя гадзіны ў 5-11 класах у 8.25.

6.Устаноўлена  працягласць  шостага  школьнага  дня  з 8.00  да 13.00.

7. Кожную  другую суботу месяца праводзяцца для навучэнцаў 1-11-х класаў Дні здароўя.

8. Класнымі кіраўнікамі замацаваны за кожным навучэнцам у вучэбным кабінеце пастаяннае рабочае месца з мэтай іх матэрыяльнай адказнасці за захаванасць мэблі.

9. Пасярэдзіне кожнага ўрока праводзяцца фізкультурныя паўзы, фізкультхвілінкі, комплексы практыкаванняў па прафілактыцы стамлення органаў зроку.

10. Праводзяцца факультатыўныя заняткі праз 20 хвілін пасля заканчэння абавязковых вучэбных заняткаў.

11. Настаўнікамі забяспечаны прыём і перадачу вучэбнага кабінета на перамене. Адказнасць за захаванасць вучэбнага кабінета і  наяўную ў ім маёмасць ў час урока нясе настаўнік, які ў ім працуе.

12. Устаноўлены пачатак працоўнага  дня:

12.1. для дзяжурнага адміністратара, адказнага дзяжурнага настаўніка -  8.00;

12.2. адказны дзяжурны настаўнік ажыццяўляе арганізаваны збор навучэнцаў, якія знаходзяцца ва ўстанове адукацыі з 7.30 да 8.45, у кабінеце пачатковых класаў і праводзіць з навучэнцамі выхаваўчыя мерапрыемствы;

12.3. для педагагічных работнікаў – не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку свайго першага ўрока.

13. Устаноўлены час заканчэння працоўнага дня адміністратара -16.00.

14. Устаноўлены час заканчэння працоўнага дня для выхавальніка групы падоўжанага дня -17.05.

15.У час перапынкаў навучэнцы павінны пакінуць клас для праветрывання і дынамічнай разрадкі. Знаходжанне навучэнцаў у класе без настаўніка не дапускаецца. Настаўнік, які вядзе ўрокі ў дадзеным кабінеце, нясе адказнасць за яго захаванасць, забеспячэнне санітарна-гігіенічнага рэжыму, бяспеку навучэнцаў і захаванне імі дысцыпліны. Ключы ад кабінетаў захоўваюцца ў дзяжурнага тэхнічнага работніка.

16. Устаноўлена для навучэнцаў 1-11-х класаў у перыяд вучэбных заняткаў неабходнасць прытрымлівацца адзення дзелавога стылю. Да вучэбных заняткаў па фізічнай культуры і здароўю навучэнцы дапускаюцца пры наяўнасці спартыўнай формы. Забараняецца прыбыванне навучэнцаў на занятках у верхнім адзенні. Адказнасць за захаванасць адзення навучэнцаў у гардэробе нясе гардэробшчыца. У выпадку парушэння навучэнцамі дадзеных патрабаванняў класныя кіраўнікі, настаўнікі абавязаны  аб гэтым давесці да ведама законных прадстаўнікоў навучэнцаў.

17.Ажыццяўляецца на працягу навучальнага года дзяжурства па ўстанове сіламі навучэнцаў і настаўнікаў у адпаведнасці з графікам. Адказнасць за састаўленне і своечасовую карэкціроўку графіка дзяжурства навучэнцаў, настаўнікаў – на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Рыжову Н.М.

 18. У час адукацыйнага працэсу настаўнік, які вядзе ўрок, нясе поўную адказнасць за жыццё і бяспеку навучэнцаў. Выправаджванне навучэнцаў з урока забараняецца. На пераменах адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў ускладаецца на дзяжурных настаўнікаў.

19. Забараняецца адпускаць навучэнцаў з урока для ўдзелу ў розных пазашкольных мерапрыемствах без дазволу кіраўніцтва ўстановы адукацыі і пісьмовага запыту арганізатараў мерапрыемства.

20.Ажыццяўляецца работуа спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі. Самавольнае змяненне раскладу не дапускаецца.

21. Забараняецца праводзіць замену вучэбных заняткаў па дагавору паміж настаўнікамі без дазволу намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце  або дырэктара.

22. Забараняецца знаходжанне пастаронніх асоб на вучэбных занятках без дазволу дырэктара.

23. Настаўнікам, якія праводзілі заняткі ў кабінетах, пасля іх заканчэння абавязкова праверыць, ці зачынены вокны  і краны, выключана святло ў кабінетах. Персанальную адказнасць за пакінутыя  адчыненыя вокны, нявыключаныя святло і ваду ўскласці на настаўнікаў, якія апошнімі праводзяць заняткі ў кабінетах.

24.    Усе мерапрыемствы, якія праводзяць настаўнікі, класныя кіраўнікі пасля заканчэння вучэбных заняткаў (бацькоўскія сходы, класныя вечары і інш.), павінны быць папярэдне ўзгоднены з кіраўніцтвам установы адукацыі ў мэтах арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі, забеспячэння кантролю за парадкам і бяспекай навучэнцаў.

25. Арганізавана гарачае харчаванне навучэнцаў. Харчаванне навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам установы  адукацыі.

26. У выпадку хваробы настаўнік павінен своечасова паведаміць аб гэтым намесніку  дырэктара па вучэбнай рабоце або дырэктару з мэтай прыняцця мер па змяненні раскладу заняткаў, замены захварэўшага настаўніка.

27. Прадстаўленне работніку свабодных ад работы дзён, кароткачасовага адпачынку без захавання заработнай платы ажыццяўляецца на аснове  своечасовай (не менш чым за 1 дзень) пададзенай пісьмовай заявы. Пытанне лічыцца вырашаным толькі пасля подпісу заявы дырэктарам.

28. У канікулярны час змест работы настаўніка рэгулюецца планам работы ўстановы адукацыі, класа, метадычнага аб’яднання, працяг – у адпаведнасці з педагагічнай  нагрузкай на тыдзень. Пачатак рабочага дня  – 8.00.

29.Усімі педагагічнымі работнікамі вядзецца дакументацыя  ў надрукаваным выглядзе. Класныя журналы, дзеннікі запаўняюць шарыкавай ручкой з пастай сіняга  колеру.

30.Школьную дакументацыю (класныя журналы, дзённікі, алфавітныя кнігі, асабовыя справы навучэнцаў, работнікаў установы адукацыі, кнігі выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыі, кнігу выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адкацыі і інш.) весці ў адпаведнасці з зацверджанымі Намеснікам  Міністра  адукацыі Рэспублікі  Беларусь  “Метадычнымі рэкамендацыямі  па фарміраванні культуры вуснага  і пісьмовага маўлення ва  ўстановах  адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі”.

31. Кожнаму педагогу асабіста браць у памяшканні настаўніцкай класныя журналы перад урокамі і асабіста вяртаць іх на месца захоўвання пасля правядзення ўрока. Забараняецца насіць класныя журналы навучэнцам. У выпадку неабходнасці дазваляецца працаваць з журналам пасля ўрокаў, атрымаўшы на гэта персанальны дазвол намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце або дзяжурнага адміністратара. Намеснікам дырэктара забяспечыць захаванасць журналаў.

32. Катэгарычна забараняецца курэнне работнікаў установы адукацыі і навучэнцаў у памяшканнях установы адукацыі і на яе тэрыторыі.

33. У мэтах інфармацыйнага забеспячэння педагагічнага калектыву, аператыўнага прыняцця рашэнняў па важнейшых напрамках дзейнасці установы адукацыі ўстаноўлены наступныя дні правядзення пасяджэнняў:

- пасяджэнні пры дырэктары – чацвёртая субота месяца;

- пасяджэнні пры намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце–  трэцяя субота месяца.

 

 

МЭТА  І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАЙ  УСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ  “ВЯЛЯЦІЦКАЯ  СЯРЭДНЯЯ  ШКОЛА  БАРЫСАЎСКАГА  РАЁНА”  НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

МЭТА: стварэнне спрыяльнай адаптатыўнай адукацыйнай прасторы для гарманічнага развіцця навучэнцаў, задавальнення іх адукацыйных запытаў, захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, павышэння якасці адукацыі.

СТРАТЭГІЧНАЯ ЗАДАЧА: садзейнічаць павышэнню  якасці  адукацыі на аснове ўдасканальвання  формаў і  метадаў  правядзення вучэбных заняткаў, сеткі  платных адукацыйных паслуг, сістэмы работы  з навучэнцамі па  падрыхтоўцы да  алімпіяд, даследчых конкурсаў, цэнтралізаванага  тэсціравання.

ТАКТЫЧНЫЯ  ЗАДАЧЫ:

1. Удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў па пытаннях арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.

            2.  Развіваць інфармацыйна-камунікацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі.

            3.  Забяспечваць сістэмнасць, цэласнасць і якасць у рабоце з адоранымі дзецьмі  праз уключэнне навучэнцаў у даследчую, творчую дзейнасць.

             4. Фарміраваць у педагагічных работнікаў запатрабаванні ў павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў, распаўсюджваць і ўкараняць  перспектыўны педагагічны вопыт, выкарыстоўваць у  адукацыйным  працэсе інфарматыўна-камунікатыўныя  тэхналогіі.

СТРАТЭГІЧНАЯ ЗАДАЧА: фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскасць, патрыятызм і сацыяльную адказнасць праз павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх, актыўнае супрацоўніцтва з сям'ёй, развіццё механізмаў самакіравання ў рабоце дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў.

ТАКТЫЧНЫЯ ЗАДАЧЫ:

             1. Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз  удасканаленне сістэмы ацэньвання якасці выхавання, стварэнне сістэмы арганізацыйна-метадычнай падтрымкі дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, развіццё вучнёўскага самакіравання.

2. Развіваць сістэму дадатковай адукацыі з улікам запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў праз адкрыццё запатрабаваных заняткаў па інтарэсах, удасканальванне сістэмы работы ў шосты школьны дзень, укараненні мадэлі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

            3.Павялічыць выніковасць работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх праз стварэнне эфектыўнай сістэмы аказання псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам і іх законным прадстаўнікам.

            4.Стварыць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыянальнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу.

            5. Сістэматычна выкарыстоўваць   падчас  прафарыентацыйнай  дзейнасці разнастайныя формы  і метады работы.

            СТРАТЭГІЧНАЯ ЗАДАЧА: ствараць  умовы для развіцця і ўмацавання  матэрыяльна- тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, яе інфармацыйнай прасторы за кошт актывізацыі дзейнасці па прыцягненні пазабюджэтных сродкаў і сродкаў папячыцельскага савета.

ТАКТЫЧНЫЯ ЗАДАЧЫ:

1. Правесці рамонтныя работы  ў  вучэбных  кабінетах.

2. Удасканальваць добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі.

3. Забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў па зборы другаснай сыравіны.

 

Версия сайта для слабовидящих