Музей "Время и мы"
Назва музея: Час і мы
Назва ўстановы: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”;
Адрас музея, тэлефон:
222124 аг.Вяляцічы, вул. 1 Мая, 46 А,
8(0177)77-82-60
Профіль музея: краязнаўчы;
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі velyatichishools.rooborisov.by/shkolnye-muzei
Асноўныя раздзелы экспазіцый:
1. Учитель, перед именем твоим…;
2. Гісторыя школы;
3. Выпускнікі – наш гонар;
4. У школьного штурвала;
5. Сямейныя дынастыі.
Колькасць экспанатаў асноўнага фонда: 138
дапаможнага фонда: 34
Мэта дзейнасці музея: садзейнічаць станаўленню навучэнца як грамадзяніна, патрыёта, сем’яніна сродкамі музейнай педагогікі, сучаснымі формамі краязнаўства і экскурсійнай дзейнасці.
Задачы:
- Ажыццяўляць культурна-адукацыйную, экскурсійную, асветніцкую дзейнасць музея.
- Фарміраваць маральныя каштоўнасныя арыентацыі на аснове прынятых у грамадстве правілаў, нормаў паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, нацыі і дзяржавы;
- Садзейнічаць ажыццяўленню рэалізацыі этнакультурнага выхавання навучэнцаў, уключэнні рэгіянальнага краязнаўчага кампанента ў адукацыйны працэс, выкарыстання рэсурсу музейнай педагогікі, краязнаўства, арганізацыі адукацыйных экскурсій;
- Папаўняць фонд музея ўстановы адукацыі, падрыхтаваць і паэтапна ажыццявіць пераафармленне экспазіцыі музея адпаведна запатрабаванням адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі і з улікам сучасных патрабаванняў музейнай справы;
- Распрацаваць метадычнае і дыдактычнае забеспячэнне музейных заняткаў, краязнаўчых мерапрыемстваў, пошукава-даследчай дзейнасці, папаўняць медыятэку музея.
Музей “Час і мы”
Першы экскурсавод:
Вяляціцкая сярэдняя школа – адна са старэйшых школ раёна. У вёсцы Вяляцічы ў 1845 годзе было адкрыта народнае вучылішча. Размяшчалася яно ў грамадскім будынку. На ўтрыманне вучылішча штогод адпускалася 82 руб. 86 кап. з дзяржаўнай казны і 141 руб.14 кап. з збору былых дзяржаўных сялян. Першымі настаўнікамі ў Вяляцічах былі: Сасіноўскі Восіп Фаміч і Аляшкевіч Фёдар Міхайлавіч-выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі.
У школе вучылася 15-20 вучняў, амаль толькі з самых багатых сямей. Ды і то навучанне пачыналася з позняй восені, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ. Дзяўчынкі амаль не наведвалі школу, бо гаварылі: “ Бабская дарога ад печы да парога”. Дзяўчынкі зімой павінны былі навучыцца прасці лён, воўну, ткаць, мыць бялізну, вышываць святочную вопратку. І гэтаму іх вучылі ўжо з шасці гадоў, або з васьмі.
Але толькі самых таленавітых і здольных маглі адправіць у школу, ды і то парой не было ў чым хадзіць, не было ні абутку, ні вопраткі.
Другі экскурсавод:
Шмат увагі ўдзялялася ў школе вывучэнню закона божага: малітвам, святым песням і вызначэнням царкоўных свят. Вучэнне вялося на рускай мове. Вось паслухайце, як чытае вершы, выпускніца народнага вучылішча Паўлавец Варвара Паўлаўна. Заўважу, што яна ведае вершы Пушкіна “Палтава”, Некрасава “Крестьянские дети», Кальцова і іншых рускіх паэтаў.(гл. відыяф)
Дарэчы, рускую славеснасць вёў айцец-бацюшка Пётр Лісіцкі. Яго дачка Лісіцкая Вавара Пятроўна вяла ўрокі ў трэцім класе напярэдадні вайны, а таксама Шаркоўская Лідзія Фёдараўна.
Дзеці ў школе за кошт бацькоў атрымлівалі чай з бублікамі. Бацькі павінны былі для школы і настаўнікаў нарыхтаваць дроў, па чарзе тапілі печку ў школе.
Па ўспамінах Варвары Паўлаўны, яны –дзяўчынкі, хадзілі да настаўнікаў, мылі посуд, дапамагалі па гаспадарцы.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі колькасць вучняў узрасла да 500 чалавек. Уводзілася абавязковае пачатковае навучанне. Бацькі парой з неахвотай адпраўлялі дзяцей у школу, хоць і бясплатнае стала навучанне. Узнікла пытанне: - Дзе размесціць столькі вучняў?
Па гэтаму пад класы былі прыстасаваны дом рэпрэсіраванага свяшчэнніка, пяцісценка заможнага селяніна, нават царкоўная званіца была прыстасавана для вучэбных заняткаў. Тут і адбыўся першы выпуск 10 класа ў 1937 годзе. Але спачатку, пасля рэвалюцыі школа была пачатковай, затым сямігодкай.
Трэці экскурсавод:
Дзеці былых багацеяў не дапускаліся да школьных заняткаў, а таксама дзеці, бацькі якіх не ўступілі ў калгас.
Так па ўспамінах Малярэвіч Марыі Іванаўны, яе не бралі ў школу ў 5-ы клас, бо бацька не хацеў уступаць у калгас, хоць сям’я іх жыла вельмі бедна.
Паглядзіце здымкі, дзе спачатку вучыліся дзеці. У час канікул дзеці разам з настаўнікамі нарыхтоўвалі дровы для школы. Нават малодшыя школьнікі палілі галлё, ламэчча, каб быў парадак. Сваімі сіламі была пабудавана спартыўная пляцоўка.
Першым дырэктарам Вяляціцкай школы быў Шыёнак Георгій Сямёнавіч – заслужаны настаўнік школ БССР. Казалі, што ён вельмі любіў сваю справу, шмат чаго зрабіў для школы, але быў вельмі строгі. Калі ён ішоў па калідоры, то дзеці нават пабойваліся яго. хаваліся, каб не заўважыў дырэктар.
Першы выпуск 10-га класа адбыўся ў 1937 годзе. Вось на фотаздымку выпускнікі 1-га выпуску. Сярод іх Малярэвіч Марыя Іванаўна, Малярэвіч Галіна Аляксандраўна. Вось, што яна пісала пра школу: «Общественная работа – хлопотливое дело, на благодарность рассчитывать редко приходится, но без неё жизнь не такая полная, как будто отстал от общего движения. Занимались и художественной самодеятельностью. Я считаю, что к общественной работе нас приучила школа. Ведь начиная с 7-го и по 10-й класс, мы были в школе самыми старшими, самыми взрослыми и нам давались ответственные поручения».
Чацвёрты экскурсавод:
Колькасць вучняў расла, і ў 1938 годзе дзяржава выдзеліла сродкі на будаўніцтва каменнага двухпавярховага будынку, які існуе і цяпер – гэта наша Вяляціцкая бальніца. 400 тысяч рублёў было ўкладзена ў будаўніцтва школы. Прасторныя, светлыя класы, утульная і вялікая бібліятэка, фізічны кабінет са шматлікімі прыборамі ад прасцейшага маятніка да рэнтгенаўскага апарата. Кабінет прыродазнаўства і хіміі з 1000-кратнымі мікраскопамі, рэактывамі для лабараторных заняткаў, фоталабараторыя.
Цікава ведаць, што тады існаваў лабараторны метад вучобы. Клас разбіваўся на групы па 3-5 вучняў, давалася заданне на групу, затым, пасля самастойнай работы вучняў, маглі вызваць любога з групы. І калі адказваў вучань на “5”, то ўсім з групы ставіў настаўнік “5”, а калі на “3” – усім з групы “3”.
У змрочныя дні нямецкай акупацыі у сценах школы змоўклі дзіцячыя галасы – там заселі немцы, фашысты, паліцаі. Фашысты разграбілі бібліятэку, кабінеты, разбурылі помнікі Леніну і Сталіну, якія стаялі пры ўваходзе ў школу. Ператварылі класы ў месцы пытак нявінных людзей. Выбіты былі вокны, спалены парты і дошкі.
У 1944 годзе, пасля выгнання фашыстаў, аднавіліся заняткі ў школе. Сіламі вучняў, настаўнікаў, бацькоў праводзіўся рамонт. Было холадна, замест шкла ў вокнах былі ўстаўлены картон або фанера. Дзеці сядзелі за самаробнымі партамі з няструганых дошак. Не было ні кніг, ні паперы, але колькі радасці было ў тым, што можна вучыцца! Нездарма амаль усе выпускнікі 1948-1954 г.г. паступілі ў інстытуты. За 10 год пасля вайны са сцен школы выйшла дзесяткі высокакваліфікаваных людзей.
Пяты экскурсавод:
Ужо ў 1948 годзе ў школе вучыўся 641 вучань. Настаўнікаў працавала 25 чалавек. З вышэйшай адукацыяй- 4 чалавекі, з іх 15 чалавек - былыя выпускнікі Вяляціцкай сярэдняй школы. Дарэчы, зараз у нашай школе працуе 31 настаўнік, 22 – з вышэйшай адукацыяй, 5 – завочна, 4 – сярэдняя спецыяльная падрыхтоўка. У 1949 годзе ўжо вучылася 675 вучняў. З кожным годам умацоўвалася матэрыяльная база школы, папаўняліся кабінеты, бібліятэка.
У 1952 годзе быў закладзены сад з Мічурынскіх сартоў, узятых у пітомніку Акадэміі Навук БССР. Пасадка праводзілася пад кіраўніцтвам Пармон Кіры Пятроўны. На прышкольным участку атрымалі вельмі высокі ураджай. Толькі за агуркі, памідоры, капусту школа атрымала даход 7 тысяч рублёў, а гэта па таму часу не малыя грошы.(гл. кінафільм “Прышкольны участак Вяляціцкай школы 1955 год).
Пачаў пладаносіць і сад, часткова нават вырошчвалі вінаград, а вага памідораў дасягала 500 грам. Школьны вопыт атрымання высокіх ураджаяў, выклікаў цікавасць нават у бацькоў, сялян.
Увосень 1954 года школа была электрафікавана. Свой рухавік быў пастаўлены, а ў 1955 годзе школа з’яўлялася ўдзельніцай сельскагаспадарчай выставы ў г. Маскве. 5 членаў кружка юннатаў атрымалі медаль на сельскагаспадарчай выставе, школа таксама атрымала медаль. Поспехі школы ў вырошчванні сельскагаспадарчых культур зняты на кінаплёнку Беларускай кінастудыяй.
Першы экскурсавод:
З 1947 года ў в.Вяляцічы існаваў дзіцячы дом. У 1955 годзе ён быў ліквідаваны. І толькі ў 1987 годзе ў школе сабраліся выхаванцы дзіцячага дома, у музеі Народнай Славы знаходзяцца падарункі ад выхаванцаў дзіцячага дома .У час сустрэчы выхаванцаў дзіцячага дома былы дырэктар Чыстап’янаў Дзмітрый Фёдаравіч расказаў легенду пра скарб Напалеона, які нібы знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Начы ў Бобр(гл.летапіс школы).У 1957 годзе у драўляным будынку ,зрубленным з бярвенняў разбуранай Вяляціцкай царквы, размясціліся майстэрні, спартыўная зала, адкрыўся школьны буфет, але гэтыя памяшканні так і не сталі ўпрыгожаннем школы і нават псавалі яе выгляд і да гэтага часу каля будынка былой школы, а цяпер Вяляціцкай бальніцы стаіць напалову разваленае драўлянае памяшканне, як напамін аб варварстве людзей недалёкага ад нас часу,якія разбуралі храмы.
За дасягнутыя поспехі школа атрымала пераходзячы чырвоны сцяг і прэмію піяніна.
Вясною 1960 года быў пасаджаны парк з маладых бярозак у гонар 90-годдзя Уладзіміра Ільіча Леніна, побач былі пасаджаны елачкі. Амаль усе азеляненні – гэта справа вучняў, у тым ліку і Парк ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам.
Другі экскурсавод: У 1965 годзе быў праведзены ў школе капітальны рамонт. Атрымалі званне “Выдатнік Народнай асветы” Гапонька Н.С., Снатовіч Н.М., Барысёнак З.А..
Вялася вялікая работа па ўвекавечванню памяці загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцаў. У іх гонар у 1967 годзе быў адкрыты Абеліск. У 1969 годзе быў набыты радыёвузел для школы. За заробленыя вучнямі грошы купілі тэлевізар “Гарызонт”. Да 100-годдзя У.І.Леніна ў школе быў адкрыты школьны музей. Да нас прыязджалі байцы Снежнага дэсанта з Казанскага універсітэта, дзе вучыўся Ленін.(см. летапіс)
У 1980 годзе – гасцінна адчыніла дзверы новая школа. У кнізе Народнай Славы запісаны прозвішчы тых, хто будаваў школу, дапамагаў у яе абсталяванні (гд. блакнот намесніка дырэктара)
Пачынаючы з 1984 года усе вучні атрымлівалі бясплатнае харчаванне.
У красавіку 1984 года – адкрыты музей Народнай Славы і закладзены сквер да 40-годдзя вызвалення Беларусі.
У школе была свая кролікаферма, аранжэрэя, школьнае лясніцтва, нават рэспубліканскі семінар школьных лясніцтваў праводзіўся на базе нашай школы.
Гонар школы – нашы настаўнікі, цяперашнія вучні і нашы былыя выпускнікі.
Дзякуем за ўвагу!