Методическая копилка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”
Пазакласнае мерапрыемства
Конкурсная праграма
“Вясёлыя старты за партай”
Падрыхтавала:
настаўнік пачатковых класаў
Рацько Вера Канстанцінаўна
Конкурсная праграма
“Вясёлыя старты за партай”
Мэта: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы.
Абсталяванне: канверты са словамі і са скорагаворкай, аркушы паперы, граматы, прызы, вершы.
Ход мерапрыемства
( Вучні чытаюць верш Максіма Танка “Ёсць такая зямля”)
1-шы вучань.
Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,
Пераліўчата ззяюць азёры,
Дзе стаяць веліканы – капцы-курганы,
Векавечным парослым борам.
2-гі вучань.
Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,
І адступяць ліхія нягоды,
Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе,
Будзеш помніць яе ты заўсёды.
3-ці вучань
Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне
Жыць, за плугам хадзіць і збіраць
Непаўторныя казкі і песні яе,
Каб, сябры, ўсе іх вам перадаць.
Вядучы: Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы – гэты скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее.
Родная мова –душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
( Вучні чытаюць верш П.Панчанкі “Беларуская мова”)
4-ты вучань.
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
5-мы вучань.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі,здзекваліся, мучылі…
Ты жыла і ў працы, і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны…
Вядучы. Сёння мы зноў раскрыем скарбонку беларускай мовы. І высветлім, хто з вас лепш за ўсіх ведае яе сакрэты.
У суботу ў вас праходзіў дзень здароўя. На эстафетах мы паказалі сваю лоўкасць, сілу,вынослівасць. Сёння мы правядзём спаборніцтва не спартыўнае, а інтэлектуальнае “вясёлыя старты за партай”.У гэтых спаборніцтвах вы павінны паказаць, якія вы разумныя,уважлівыя, знаходлівыя, чаму навучыліся ў школе.
Зараз нам трэба падзяліцца на 2 каманды,і зробім гэта з дапамогай картак з нумарамі. Каманда, якая хутка выконвае заданне, атрымоўвае фішку. У якой фішак болей, тая і пераможца.
- Конкурс “Знаёмства”
Неабходна кожнай камандзе ланцужком напісаць сваё імя.
- Конкурс ”Размінка”
За правільны адказ – 1 бал
1.Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі)
2. Што ляціць хутчэй за ўсё на свеце? (Думка)
3. Што гаворыць на ўсіх мовах? (Язык)
4. Што ляціць без крылаў? (Вецер)
5. Што без слёз плача? (Скрыпка)
6. Што без вады плавае? (Воблака)
7. Дзе мароз улетку водзіцца? ( У халадзільніку)
8. Ці можа страўс назваць сябе птушкай? (Не , бо гаварыць не ўмее)
9. Дзе можна убачыць сябе (у люстэрку)
10. З чаго бачна, што робіцца на вуліцы (з акна)
- Конкурс ”Назаві адным словам”
Даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ – 1 бал.
Страказа, муха, чмель (насякомыя).
Ружа, рамонак, валошка (кветкі).
Стрыж, ластаўка, верабей (птушкі).
Фуфайка, спадніца, сукенка (адзенне).
Ліса, воўк, бабёр (звяры).
Чаравікі, боты, туфлі (абутак).
- Конкурс ”Наадварот”
Падабраць словы з супрацьлеглым значэнннем. За кожны правільны адказ – 1бал.
Зіма
|
лета
|
вайна
|
мір
|
нізкі
|
высокі
|
здароўе
|
хвароба
|
дзень
|
ноч
|
дабро
|
зло
|
усміхацца
|
плакаць
|
дзяўчынка
|
хлопчык
|
мора
|
суша
|
мяккі
|
цвёрды
|
разумны
|
дурны
|
цяжка
|
лёгка
|
чысты
|
брудны
|
вясёлы
|
сумны
|
- Конкурс “Прачытай-ка”
Літаркі ў словах рассыпаліся. Трэба скласці і прачытаць словы.За правільнае і хуткае выкананне каманда атрымоўвае па 2 балы.
АЛВОАК (аловак), РУКАЧ (ручка), СЫШТАК (сшытак), ОМАВ (мова), КАІНКУЫЛ (канікулы), ПІМОСЬ (пісьмо), ТАЛІРА (літара), ВЬНАЧУ (вучань), НІГАК (кніга), БАРФА (фарба)
- Конкурс ”Выпраў памылкі”
За кожны правільны адказ – 1бал
“Малако дае карова”,-
Напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)
Закрычаў Рыгорка:
З неба ўпала горка!” (Зорка)
Назбіралася народу:
Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)
Весела звініць збанок,
Кліча “Дзеці , на ўрок”. (Званок)
Не праедзем , дружа:
На дарозе ружа. (Лужа)
Кажа Славік Светцы:
“Цесна тыгру ў кветцы”. (Клетцы)
7. Конкурс «Складзі слова»
Прыдумайце і напішыце слова, якое пачынаецца на склад “ПАР”, “КАР” Перамагае тая каманда, якая больш запіша слоў.
«Пар»: параграф, парык, парасон, парта, парус, партыя, партызан, парашут, паравоз, пара, паралельны, параход.
«Кар»: карона, карабель, карміць, каробка, карычневы, карова, кароль, каралева, карняплод, карэньчын,карані, карміліца, карыца, караед, карлік, карыта, карэктар.
- Конкурс ”Складзі прыказку”
Кожная каманда атрымае канверт са словамі. За 2 хвіліны трэба скласці прыказку, прачытаць яе і растлумачыць сэнс.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.
9. Конкурс “Перакладчык”
Перакладзiце словы на беларускую мову. Перамагае тая каманда, якая правільна перакладзе словы.
диван – (канапа) красивый – (прыгожы)
краски – (фарбы ) ладонь – (далонь)
кисточка – (пэндзлік ) арбуз – (кавун)
забор – (плот ,агароджа) бумага – (папера)
- конкурс «Звонкі салавей».
Мы з вамі вельмі любім слухаць песні. Некаторыя падымаюць настрой, а нейкія сум. Сёння ў нас “Вясёлыя старты за партай” і мы з вамі выканаем вясёлую песню. Прапаноўваю песню “Блакітны вагон”. Толькі выконваць будзем голасам аднаго з жывёл. Перамагае той, чыя каманда будзе спяваць дружна, весела.
1 КАМАНДА спявае языком парася (хру-хру), казы (бе-бе).
2 КАМАНДА спявае языком каровы (му-му), каня (іго-го).
Вядучы. Школа- гэта першы дзень, які пачынаецца ад буквара. Літары складаюцца у словы, лічбы ў цяжкія задачы. Вучню - Ура! Ура! Ура! Шмат ведаў і поспехаў.
Журы падводзіць вынікі конкурсаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі і прызамі.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”
Пазакласнае мерапрыемства
Арфаграфічная хвілінка
"На хвалях літаратуры"
Падрыхтавала:
настаўнік пачатковых класаў
Рацько Вера Канстанцінаўна
2022
Арфаграфічная хвілінка "На хвалях літаратуры"
Пазакласнае мерапрыемства (1-4 класы)
Мэта: абагульніць і сістэматызаваць матэрыял, які вывучаўся на ўроках беларускай літаратуры, высветліць уражанні вучняў ад мастацкага слова; развіваць маўленне вучняў; спрыяць выхаванню здаровага духу спаборніцтва.
Пытанні да гульні:
1. Вядомая асветніца зямлі беларускай (Еўфрасіння Полацкая).
2. Каго мы называем беларускім першадрукаром? (Францыск Скарына.)
З. Што адгукаецца, але не называецца? (Рэха.)
4. Закончыце прымаўку: "Не той сябра, хто мёдам мажа..."("... а той, хто праўду кажа").
5. . Назавіце твор і аўтара па яго радках
А)“Не сядзіцца ў хаце,
хлопчыку малому” ("На рэчцы", Я. Колас).
Б) Хадзіў коцік пад масток.
Лавіў рыбку за хвасток. (Я.Колас “Каток”)
В) Мне ўжо надакучыла дома –
У дзіцячы хадзі адно сад. (Я.Купала “Хлопчык і лётчык”)
6. Закончыце прыказку: "Ваўкоў баяцца - ("...у лес не хадзіць").
7. Назавіце сапраўднае імя і прозвішча Якуба Коласа (Канстанцін Міцкевіч).
8. Кавалак тканіны, якім засцілаюць стол (Абрус).
9. Як сказаць вусная народная творчасць адным словам? (Фальклор.)
10. Як перакладаецца з англійскай мовы фальклор"*. (Народная творчасць.)
11. На якія тры віды падзяляюцца казкі? (Чарадзейныя, бытавыя, казкі пра жывёл.)
12. Перакладзіце кветку на беларускую мову “одуванчик”, “колокольчик”- (дзьмухавец, званочак)
13. Як называецца прыдуманае імя і прозвішча, якімі аўтары падпісваюць свае творы? (Псеўданім.)
14. Якія дзве літары беларускага алфавіта можна з'есці? ("ка" "ша").
15. Адгадайце загадкі
Што за астры — люба глянуць.
Толькі ў ночы цвітуць,
А ўдзень — вянуць. (Зоркі.)
Спачатку падае,
Патом устае,
Пасля гасцінцы раздае. (Дождж.)
Творчае заданне
Прыдумаць загадку, зрабіць малюнак-адгадку.
,,Работнікі”.
Неабходна дакладна даць адказ на пытанне.
Мы ўмелыя работнікі, аратыя і плотнікі, сена касілі, будавалі дом, што рабілі… тапаром? - …рубілі.
Далей па ўзору:
нажом для рэзкі торфу - …(рэзалі);
цапамі - … (малацілі);
касой - … (касілі);
лазой - … (плялі лапці);
рубанкам - … (стругалі);
рагачом - … (пераварочвалі сена);
драўлянай сахой - … (акучвалі бульбу);
бараной - … (баранавалі поле);
плугам - … (аралі).
Падвядзенне вынікаў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”
Мерапрыемства
« Родныя мясціны »
(поле цудаў)
Падрыхтавала:
Настаўнік пачатковых класаў
Рацько Вера Канстанцінаўна
2022
Гульня «Поле цудаў»
па тэме «Родныя мясціны» (1-4 класы)
Мэта: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, абуджаць чуйнасць да слова; выхоўваць пачуццё любові да роднага краю.
Абсталяванне: Барабан з сектарамі для гульні, прызы для пераможцаў, вершы, беларуская народная музыка на пачатку гульні (на выбар настаўніка).
Ход гульні
Гучыць музыка, пазыўныя гульні.
Вядучая: Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры.
П. Броўка. Беларусь.
Шырока раскінуліся абсягі беларускай зямлі. Тэрыторыя нашай краіны – каля 208 тысяч квадратных кіламетраў. Беларускі край славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, багатымі і прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі. Але галоўнае багацце любой краіны – яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць матэрыяльныя і духоўныя багацці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам. Таму сёння правядзём гульню “Поле цудаў” на тэму “Родныя мясціны”
Праводзіцца інструктаж, потым запрашаюцца ўдзельнікі першага тура
Першы тур.
Прадстаўленне ўдзельнікаў. Пакуль круціцца барабан, чытальнік дэкламуе верш.
Першы чытальнік.
I бярозавы ціхі гай —
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.
У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой,
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёй красой,
Майскай песняю салаўінаю
I вясёлкамі над ракой...
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.
Вядучы зачытвае заданне першага тура.
✓ Якое возера ў Беларусі называюць беларускім морам? (НАРАЧ)
Другі тур.
Прадстаўленне ўдзельнікаў.
Другі чытальнік.
У Беларусi – ясныя вочы,
Многа любвi у грудзях.
Звонкае поле,
Звонкiя сосны,
Звонкi i сонечны шлях.
У Беларусi кожны куточак,
Дзе ты нi пойдзеш, пяе…
Звонкае слова,
Звонкая песня,
Звонкае сэрца яе.
(П.Броўка)
Вядучы зачытвае заданне другога тура.
- Галоўны, палітычны,эканамічны навуковы і культурны цэнтр краіны. Размешчаны на рацэ Свіслач, амаль у цэнтры краіны. Тут налічваецца 16 музеяў, 11 тэатраў, Дварэц Рэспублікі, праводзяцца фестывалі. Дзейнічае адзіны ў Беларусі метрапалітэн. (МіНСК)
Трэці тур.
Прадстаўленне ўдзельнікаў.
Трэці чытальнік.
Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная
І роўных ёй — нідзе няма.
- Вядучы зачытвае заданне трэцяга тура.
- Вядучы зачытвае заданне для фінальнага тура.
•Ён ёсць у кожным будынку. Высока стаіць, навокал глядзіць, у белай кашулі і люльку курыць. (Комін.)
Гульня з гледачамі.
• Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Дым.)
• Блакітнае вока ад зямлі высока. (Неба)
• Нахмурыцца , насупіцца, у слёзы ўдарыцца нічога не застанецца.(Хмара)
• Хвост мой пушысты, кажух мой агністы, хітрай называюць і курэй хаваюць. (Лісіца)
• Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.(Ноч)
• Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.
А няма электратоку – ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар)
Фінальны тур.
Назва беларускага перасоўнага народнага тэатра лялек, які вядомы з XVI ст. Гэты тэатр уяўляе з сябе драўляную скрынку, падзеленую на ярусы у выглядзе хаткі ці царквы. Замест вокнаў былі дзверцы. Сцэна нагадвала балкон, упрыгожаны тканінай, рознымі фігуркамі, каляровай паперай. Скрынка закрывалася дзверцамі.
(БАТЛЕЙКА)
Супергульня.
Вядучы зачытвае заданне.
Старажытнае народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды, летняй цеплынёй. (КУПАЛЛЕ )
Узнагароджванне ўдзельнікаў гульні.