ГУО «Велятичская средняя школа Борисовского района»
телефон: +375 177778260
email: velyatichischool@rooborisov.by
222124 Минская область, Борисовский район, д. Велятичи, ул. 1 Мая, 46А

Приём в 1 класс

 

 

На аснове пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь ад 31.03.2020 № 02-01-19/3069/дс «Аб арганізацыі прыёму ў І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі»,  загадам начальніка ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 27.04.2021 № 300 «Аб арганізацыі прыёму ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», з мэтай стварэння адзіных падыходаў да прыёму дакументаў для залічэння ў першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, выконваюцца адзіныя тэрміны прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у першы клас з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму, на свабодныя месцы- да 28 жніўня года прыёму.

Графік прыёму дакументаў у першы клас Дзяржаўнай установы адукацыі «Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна»:   

Дзень тыдня

Час

Адказны

з 12.06.2021 па 28.08.2021

панядзелак

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

аўторак

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

серада

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

чацвер

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

пятніца

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

субота

8.00-13.00

15.00-20.00

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі

 

 

Выконваюцца адзіныя тэрміны прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведна з дзейнічаючым заканадаўствам

Ажыццяўляецца прыём у першы клас у першую чаргу дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ўстановай адукацыі.

Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне установы адукацыі, прымаюцца ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2021 г. у час прыёма грамадзян і рэгістрыруюцца ў спецыяльна адведзенай для гэтай мэты кнізе рэгістрацый заяў.

Ажыццяўляецца прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, для залічэння ў 1 клас на свабодныя месцы ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня 2021 г.

                                                           

 

Месца прыёма заяў : 2 паверх, метадычны кабінет (кабінет № 17)

 

Тэлефоны для сувязі: +3750177778260

Адказныя: Гульнеў Антон Сяргеевіч, дырэктар установы

Рыжова Настасся МІхайлаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Парадак прыёму дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія  не пражываюць на  тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за  ўстановай  адукацыі

 

1. Заявы прымаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня 2021 г. па 15 жніўня 2021 г. у час прыёму грамадзян і рэгістрыруюцца ў спецыяльна адведзенай для гэтай мэты кнізе рэгістрацыі заяў, у якой прадугледжаны графы:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзіцяці, які звярнуўся з заявай;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) дзіцяці;
  • чысло, месяц, год нараджэння дзіцяці;
  • адрас пражывання, дата падачы заявы, іншае.

        2.Прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, для залічэння ў 1 клас на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня 2021 г.

3.  У выпадку звароту да 12 чэрвеня 2021 г. да кіраўніка ўстановы адукацыі  бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, замацаваным за ўстановай адукацыі, заява рэгістрыруецца як зварот грамадзян, на які даецца  адказ адпаведна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

       4. Адпаведна з пунктамі 1, 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі заява (па вызначанай форме) ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей  прымаецца пры прадстаўленні наступных дакументаў:

  • заява(па вызначанай форме);
  • пасведчанне аб нараджэнні, іншы дакумент, падцвярджаючы асобу;
  • медыцынская даведка  аб  стане здароўя (па вызначанай форме форме).

5. Прыём дакументаў асоб з асаблівасцямі  псіхафізічнага  развіцця для засваення зместу адукацыйных праграм спецыяльнай  адукацыі ажыццяўляецца  на  аснове артыкула  270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

6. Залічэнне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, не замацаванага за ўстановай адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў.

 

Версия сайта для слабовидящих