Сёння вучні малодшых класаў, пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 3 класа Лукашэвіч А.А., прымалі ўдзел у цікавай і карыснай калектыўнай творчай справе — “Папяровы гарадок”.
Асноўная мэта — развіваць ў дзяцей уяўленне, фантазію і акуратнасць, выхоўваць цікавасць да мастацкай творчасці. Акрамя таго, такія заняткі стымулююць камандную працу, узаемадапамогу і фарміруюць навыкі працы ў тэхніцы аплікацыі.
КТС “Папяровы гарадок” натхніла дзяцей на далейшае вывучэнне мастацтва і развіццё творчых здольнасцей.