Згодна гадавога плана ўстановы адукацыі з 17 лістапада па 22 лістапада быў праведзены тыдзень па прадмету “Інфарматыка”.
Тыдзень інфарматыкі, як і любы прадметны тыдзень у нашай школе, доўжыцца 6 дзён, з панядзелка па суботу. Чым насычаней тыдзень мерапрыемствамі, тым лепш і больш актыўна ў ім удзельнічаюць вучні. Таму кожны дзень тыдня ўключаў у сябе разнастайныя гульні і конкурсы, якія адрозніваліся арыгінальнасцю і навізной.
Мэты правядзення мерапрыемстваў па інфарматыцы:
- развіццё пазнавальнай цікавасці да інфарматыкі;
- пашырэнне кругагляду, творчых здольнасцяў школьнікаў;
- фарміраванне інфармацыйнай культуры;
- абагульненне і сістэматызацыя ведаў па прадмеце інфарматыка і развіццё навыкаў нефармальных зносін вучняў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў сродкамі прымянення гульнёвых методык.
Задачы:
1. Распрацоўка плана правядзення тыдня інфарматыкі;
2. Аформленне інфармацыйнага стэнда;
3. Стварэнне ўмоў для прымянення ведаў навучэнцамі пры вырашэнні нестандартных задач;
4. Выхаванне дружнага і згуртаванага школьнага калектыву ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;
5. Папаўненне школьнага банка сцэнарыяў пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце.
Мерапрыемствы па інфарматыцы былі спланаваны такім чынам, каб максімальна ахапіць усіх навучэнцаў з 6 па 11 класы. Варта адзначыць разнастайнасць формаў праведзеных мерапрыемстваў: усялякія конкурсы, інтэлеклектуальные марафоны, віктарыны, матэматычныя гульні, турніры і інш.
Найбольш запамінальнымі і цікавымі для вучняў былі наступныя мерапрыемствы:
6 клас – конкурс эрудытаў “Падарожжа па камп’ютару”. Клас быў падзелены на дзве каманды, якія спаборнічалі паміж сабой, паказваючы як хутка і якасна яны могуць працаваць разам.
Вучні 7 класа прынялі ўдзел у калейдаскопе ведаў “Сто да аднаго”. Найбольшых поспехаў дасягнула каманда пад кіраўніцтвам “Криптостражи”.
Вучням 8 класа было прапанавана паўдзельнічаць у “Сваёй гульне”.
Вучні з задавальненнем захапіліся алгарытмічнай задачай. Але толькі каманда “Аналітыкі” змагла знайсці найбольш рацыянальны спосаб рашэння, менавіта яны сталі пераможцамі.
Вучні старэйшых класаў з задавальненнем паспрабавалі свае сілы ў інтэлектуальна-забаўляльных мерапрыемствах.
9 клас – інтэлектуальны марафон “Інфармацыйны калейдаскоп”, перамогу атрымала каманда “Хакеры”.
11 клас – віртуальная гульня “Марскі бой». Імкненне да перамогі было настолькі моцнае, што пры падвядзенні вынікаў атрымалася роўная колькасць балаў у двух камандаў. Таму перамагла “дружба”.
На працягу ўсяго тыдня вучні працавалі над электроннай газетай «Инфознайка», павялічваючы сваю інфармацыйную культуру ў галіне камп'ютарных тэхналогій.
Пераможцы конкурсаў, гульняў, найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў будуць адзначаны высокімі адзнакамі па інфарматыцы, а таксама граматамі і дыпломамі.
Хочацца спадзявацца, што праведзеныя мерапрыемствы прыйшліся даспадобы вучням.